Зносіны Прэзідэнта ў Авальнай зале доўжыліся амаль тры гадзіны

30 апреля 2015

Вектары знешняй палітыкі, асноўныя арыенціры ўнутранага развіцця краіны і кароткія вынікі мінулага года. Прэзідэнт звярнуўся з традыцыйным Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Па сутнасці Кіраўнік дзяржавы агучыў праграму дзеянняў на год. Свой зварот Аляксандр Лукашэнка пачаў з таго, што назваў Беларусь "астраўком міру, спакою і парадку". На думку Прэзідэнта, ад добрасумленнай працы кожнага беларуса, ад дакладнасці і правільнасці рашэнняў улады сёння залежыць вельмі многае. Бо менавіта перад народам стаіць задача зберагчы найвялікшыя каштоўнасці - мір, парадак і незалежнасць Беларусі.

Што да эканамічнага курсу Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да канца года ў краіне будуць прынятыя важныя рашэнні, якія дазволяць забяспечыць новыя фактары росту эканомікі. Таксама Прэзідэнт выказаўся супраць неабгрунтаванага росту цэн і прапанаваў скараціць колькасць дзяржапарату яшчэ на 10%. Пасля звароту свае пытанні Прэзідэнту задалі парламентарыі. Дэпутаты цікавіліся наконт развіцця самых розных сфер - ад знешняй палітыкі і эканомікі да праблем сяла і культуры. У цэлым зносіны ў Авальнай зале доўжылася амаль тры гадзіны.