Агульная мэта афіцыйнага Мінска і Алжыра - вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень

20 февраля 2018

Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў гэтай краіны. Прэзідэнт адзначыў, што цяперашні ўзровень узаемадзеяння нельга лічыць здавальняючым. І гэта на фоне добрага палітычнага кантакту. Краіны не могуць пахваліцца добрым тавараабаротам. З 2015 года экспарт беларускіх тавараў рэзка зменшыўся ў сувязі з абмежаваннем імпарту (меры былі прынятыя алжырскім урадам).

Усё гэта вынік эканамічнага спаду, выкліканага падзеннем сусветных цэнаў на нафту. Тым не менш нашы экспарцёры імкнуцца наладзіць дыялог у сферы паставак тэхнікі і харчавання. Летась на алжырскай міжнароднай выставе падпісаны чатыры мемарандумы аб супрацоўніцтве. Свае распрацоўкі тады прадэманстравалі МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш і Акадэмія навук. Рэзервы для ўзаемадзеяння ёсць і ў сельскай гаспадарцы.

Агульная мэта афіцыйнага Мінска і Алжыра - вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень. Гэта найбуйнейшая дзяржава ў Афрыцы і важны партнёр для Беларусі на гэтым кантыненце.