Агульная гістарычная памяць

11 мая 2015

Гэта тое, што ўжо аб'яднала. Гісторыя. У гады сумеснай барацьбы з агрэсарамі народы абедзвюх краін ваявалі плячо ў плячо. Беларусы і грамадзяне Кітая ваявалі за свабоду сваёй зямлі, за будучыню новых пакаленняў - аб гэтым нагадаў беларускі лідар сёння падчас наведвання са сваім кітайскім калегам Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Месца - больш, чым сімвалічнае, як і дата, якую маштабна адзначалі і ў нашай краіне, і ў Паднябеснай. 70-годдзе Вялікай Перамогі. Кітайскія патрыёты ўдзельнічалі ў антыфашысцкім руху ў Віцебску, беларусы ў саставе савецкай арміі ваявалі з японскімі агрэсарамі. Аб гэтым не забыліся ў нас. Пра гэты подзвіг памятаюць у Кітаі.

Рэпартаж Сяргея Хамянтоўскага.

Аляксей Іванавіч Дзецык трапіў на 1-ы Далёкаўсходні фронт праз Усходнюю Прусію. Раненне пад Кёнігсбергам, шпіталь за Уралам, а далей разведбат у Кітаі. Гаворыць, на далёкаўсходнім фронце было два ворагі - японскія захопнікі і нясцерпная спякота.

Кітай быў асноўным антыгітлераўскім фронтам на Усходзе. Кітайскія салдаты разам з салдатамі Чырвонай арміі змагаліся даўжэй за ўсіх - 8 гадоў. Потым разам устанаўлівалі новую ўладу.

Народы Савецкага Саюза і Кітая найбольш пацярпелі ў Другой сусветнай вайне. Беларусь страціла кожнага трэцяга, у Кітаі яна закранула кожную сям'ю. У дні 70-годдзя Вялікай Перамогі Сі Дзіньпін прыехаў да абеліска Перамогі, каб ускласці вянок да велічнага манумента.

Другі дзень дзяржвізіту Сі Дзіньпіна ў Беларусі стаў сапраўды гістарычным. Аляксандр Лукашэнка запрасіў калегу ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Аляксандр Лукашэнка вядзе калегу па галерэях. Дарэчы, зараз у музеі ёсць асобная экспазіцыя "Беларусь і Кітай. Вехі баявога братэрства". Яна распавядае аб узаемадзеянні Народна-вызваленчай арміі Кітая і Чырвонай арміі падчас Другой сусветнай вайны ў барацьбе з японскім мілітарызмам. Дарэчы, кітайцы ўдзельнічалі ў антыфашысцкім руху ў Віцебску.

Беларусь партызанская - новая старонка, якую сёння адкрыў Сі Дзіньпін. Уклад беларускага народа ў агульную Перамогу зрабіў на высокага госця незгладжальнае ўражанне. Пад карцінай аб падпісанні акта аб капітуляцыі Германіі Сі Дзіньпін зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей музея.

Зараз два народы - саюзнікі не толькі ў палітыцы, эканоміцы, але і ў барацьбе з фальсіфікацыяй ваеннай гісторыі. Пекін сутыкнуўся з гэтай праблемай гэтак жа, як Мінск і Масква. Спробы перагледзець гісторыю азіяцкага тэатра ваенных дзеянняў абражае КНР.

Аляксандр Лукашэнка і Сі Дзіньпін прыйшлі разам у музей, каб пакланіцца загінуўшым і жывым. Падчас Другой сусветнай на далёкаўсходнім фронце ваявалі сотні беларусаў. У жывых засталося толькі 15. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня КНР узнагародзіў беларускіх ветэранаў медалём Міру.

Нават у свае 90 з лішнім героі імкнуцца чаканіць крок. Поціскі рукі двух галоўнакамандуючых - гэта дарагога каштуе.

Сі Цзіньпін, старшыня КНР:

"Вы зрабілі вялізны ўклад ў справу барацьбы з фашызмам. Вы з'яўляліся жорсткімі абаронцамі міру на Зямлі. Наведванне музея вельмі мяне ўразіла. Перад тварам найстрашэннай у гісторыі чалавецтва вайны беларускі народ праявіў вялікую мужнасць. Устойліва прымаў на сябе першы ўдар вайны. Сваім жыццём і крывёй беларусы абаранілі годнасць і незалежнасць свайго народа і дзяржавы. Менавіта сваёй гераічнасцю беларускі народ заваяваў павагу і прызнанне народаў усяго свету".

70-годдзе сусветнай перамогі над фашызмам 3 верасня ў Кітаі рыхтуюцца адзначыць шырока. Для Паднябеснай гэта частка барацьбы за гістарычную справядлівасць, спроба падкрэсліць значнасць сваёй ролі ў падзеях тых гадоў. Бо на ўсходнім фронце Кітай змагаўся даўжэй за ўсіх - 8 гадоў, і страціў у той вайне 35 мільёнаў чалавек.

Кітай і Беларусь - непрымірымыя барацьбіты са спробамі сказіць гісторыю Другой сусветнай вайны. Два народы перажылі свае трагедыі на розных тэатрах ваенных дзеянняў, але памятаюць і прызнаюць заслугі адно аднаго. І не дапусцяць рэваншызму.

Сі Цзіньпін, Старшыня КНР:

"У ліпені 2014 года, адкрываючы гэты музей, Прэзідэнт Лукашэнка сказаў аб тым, што беларускі народ ніколі не дапусціць спроб фальсіфікацыі гісторыі Другой сусветнай вайны, узурпацыі вынікаў перамогі, а таксама гераізацыі фашыстаў і агрэсараў, я з гэтым цалкам згодны. Мы гатовыя з усімі народамі свету, у тым ліку і з беларускім, разам адстойваць вынікі нашай перамогі ў гады Другой сусветнай вайны, а таксама справядлівасці на зямлі. Ветэранам шчасця і моцнага здароўя".

Два лідары зрабілі ветэранам яшчэ адзін падарунак - агульнае фота. Героі абяцалі, гэта картка зойме самае ганаровае месца ў сямейных альбомах.