Узор бізнесу, які патрэбен Беларусі. Прэзідэнт наведаў касметычную вытворчасць "Вітэкс"

27 сентября 2019

Узор таго бізнесу, які неабходны Беларусі. Высокую ацэнку прадпрыемству даў Прэзідэнт, калі наведваў сёння вытворчасць "Вітэкс". Першае касметычнае прадпрыемства ў нашай краіне. Тут створаны поўны цыкл вытворчасці - ад распрацоўкі рэцэптуры да рэалізацыі прадукцыі праз сваю тавараправодную сетку. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з магутнасцямі кампаніі і асартыментам. Сёння тут выпускаюць больш за 2 000 відаў касметыкі.

На экспарт прадпрыемства адпраўляе больш за палову сваіх тавараў. Геаграфія продажаў - больш за тры дзясяткі краін блізкага і далёкага замежжа. З мінулага года беларускую касметыку сталі прадаваць у Канадзе, Пакістане і Бахрэйне. "Вітэкс" - шматпрофільнае прадпрыемства.

Так, 15 гадоў таму кампанія стала ўласнікам стратнай гаспадаркі ва Уздзенскім раёне і на яе базе стварыла сельгасфіліял прадпрыемства. Рэканструявалі фермы, абнавілі парк збожжаўборачнай тэхнікі, пабудавалі сховішчы. За гэтыя гады з некалі стратнай гаспадарка ператварылася ў лепшую ў краіне. А "Вітэкс" выйшаў на рынак з цалкам новай прадукцыяй, прапанаваўшы беларусам натуральныя сокі і яблычныя чыпсы. Прэзідэнт адзначыў, гэтае прадпрыемства - доказ таго, што працаваць эфектыўна можна.

Прадпрыемства працягвае пашырацца. У наступным годзе завершыцца будаўніцтва новага корпуса па вытворчасці касметыкі ва Уздзенскім раёне. Гэта плюс тры сотні рабочых месцаў. Усяго на прадпрыемстве (у тым ліку з улікам сельгаспадаркі) працаўладкавана каля тысячы чалавек.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя