Абаронна-прамысловы комплекс у Беларусі выходзіць на якасна новы этап свайго развіцця

3 апреля 2014

Аб гэтым напярэдадні заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Баранавіцкі авіярамонтны завод. Сутнасць новага этапа - гэта абсталяванне самым сучасным узбраеннем беларускай арміі, а таксама пастаўкі на знешні рынак. Мадэрнізацыі і рамонту наяўнай тэхнікі недастаткова. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трэба самастойна асвойваць выпуск новай прадукцыі, запатрабаванай на рынках.


Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў падрабязна праінфармаваў Прэзідэнта аб далейшых планах па развіцці галіны, распрацоўцы новых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі, аб'ёмах экспарту, якія ўзраслі. Азнаёміўшыся з тэхналогіямі завода, Кіраўнік дзяржавы дэталёва вывучыў умовы працы, а таксама пагутарыў з працоўным калектывам.