Абарона краіны ў сучасных рэаліях і напрамкі развіцця беларускай арміі. Прэзідэнт праводзіць нараду па бяспецы

19 декабря 2019
Пытанні абароны, бяспекі і развіцця нацыянальнай арміі абмяркоўвае Савет бяспекі Беларусі. Не сакрэт, што канфліктны патэнцыял у розных рэгіёнах свету нарастае. Павялічваецца і супрацьстаянне паміж буйнымі сусветнымі цэнтрамі сілы - ЗША, ЕС, Кітаем і Расіяй. Архітэктура міжнароднай бяспекі размываецца, узмацняецца гонка ўзбраенняў. Расце напружанне і ў інфармацыйнай сферы. Па абодва бакі  ад нас нарошчваецца ваенная моц. Імкненне паказаць Расію як  асноўную пагрозу Захаду стала дамінуючым у палітыцы Паўночнаатлантычнага альянсу. З гэтай прычыны пашыраецца прысутнасць войскаў НАТА ў  суседніх еўрапейскіх краінах. Свае баявыя магчымасці дэманструе Масква. Наш Прэзідэнт катэгарычны: рэаліі такія, што трэба быць напагатове.


У выпадку пагрозы заўсёды павінна быць эфектыўная сістэма папераджальных і мер у адказ


Таму ў звязцы разглядаецца планаванне абароны краіны і далейшае развіццё арміі. Састаў Узброеных сіл, наяўнасць неабходнага ўзбраення, асабліва па авіяцыі і супрацьпаветранай абароне. Апошні год Генштаб займаўся перапрацоўкай плана абароны Беларусі.  У цэнтры ўвагі і забеспячэнне патрэбнасцяў беларускай арміі, каб утрыманне і абсталяванне Узброеных сіл было па кішэні дзяржаве і не на  шкоду ваеннай бяспецы. Больш падрабязна раскажам у наступных выпусках.