Віцебскі футравы камбінат пасля мадэрнізацыі стаў сапраўдным падарункам для рэгіёна і краіны да свята 7 Лістапада. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання прадпрыемства. Да чырвонага дня календара ў краіне заўсёды імкнуліся прымеркаваць адкрыццё важных і значных для людзей аб'ектаў - ад сацыяльных да вытворчых. Такое падвядзенне вынікаў зробленага за год і запланаванага раней. І гэтае адкрыццё новай вытворчасці дало старт чарадзе падарункаў, запускаў іншых аб'ектаў у краіне да 7 Лістапада! Абноўлены Віцебскі футравы камбінат - адзінае ў краіне прадпрыемства такога роду. Завод з багатай гісторыяй, па сутнасці, атрымаў другое жыццё. Дзякуючы ўказу Прэзідэнта ў 2013 Віцебскі футравы за адну базавую прадалі кампаніі "Марка", але з жалезнай умовай: зрабіць сучасную і эфектыўную вытворчасць. І судзячы па ўсім, атрымалася.
З Віцебска наш палітычны аглядальнік Наталля Брэвус. Віцебскі футравы камбінат - адзінае прадпрыемства ў краіне, якое спецыялізуецца на перапрацоўцы вялікага асартыменту пушніны, аўчыны і каракулевай сыравіны. З яго тут шыюць вопратку, галаўныя ўборы і аксесуары. Завод з гісторыяй пачаў працаваць больш за 40 гадоў таму. Але ў сярэдзіне 2000-х камбінат прыйшоў у заняпад. Страціць майстроў, школу і буйное прадпрыемства такога профілю было нельга. Дзякуючы ўказу Прэзідэнта ў 2013 Віцебскі футравы за адну базавую прадалі кампаніі "Марка", але з жалезнай умовай: зрабіць сучасную і эфектыўную вытворчасць.
Перыяд мадэрнізацыі не самы просты для любога прадпрыемства, на Віцебскім футравым абнаўленне ішло апошнія некалькі гадоў. Яно таго было вартае. Бо старое абсталяванне не дазваляла быць на вышыні. Выпускаць вырабы, прыцягваць нават самых патрабавальных пакупнікоў.
Абнаўленне камбіната стала сапраўдным падарункам для рэгіёна і краіны. У лепшых традыцыях лістападаўскіх свят: да гэтай даты - 7 Лістапада - заўсёды імкнуліся падгадаць адкрыццё важных для людзей аб'ектаў. Як гаворыцца, захоўваем лепшае! І такіх падарункаў на святочным тыдні будзе нямала!
У цэлым беларускі гарбарна-абутковы холдынг функцыянуе нармальна, неўзабаве на бясстратную працу пасля мадэрнізацыі павінен выйсці і футравы камбінат. Па даручэнні Прэзідэнта пытанне забяспечанасці сыравінай павінна быць на кантролі ўрада. Працуюць з айчыннай і імпартнай. І калі норку, пясца, лісіцу закупляюць у асноўным у Беларусі, то аўчыну заказваюць у Расіі, у Новай Зеландыі, Іспаніі і Уругваі. Прэзідэнт глядзіць увесь тэхналагічны ланцужок прадпрыемства. А тонкасцямі ўнікальнай вытворчасці цікавіцца ў майстроў - тых, хто не адзін дзясятак гадоў працуе на камбінаце.
Акупіць вытворчасць плануюць за 7 гадоў. Але для гэтага трэба выйсці на поўную магутнасць. Трыста тысяч штук аўчыны і дзвесце пяцьдзясят тысяч шкурак пушніны. Менавіта столькі сыравіны за год камбінат зможа перапрацоўваць пасля мадэрнізацыі.
Бізнес, які працуе на карысць людзей і краіны, заўсёды можа разлічваць на падтрымку дзяржавы. Таму ішла размова пра тое, каб частку крэдытных сродкаў, якія вылучаныя беларускаму боку Кітаем, накіроўваць не толькі ў маштабныя праекты, але і на падтрымку добрых прыватнікаў. Дарэчы, першыя прымеркі футравых вырабаў прайшлі проста ў цэхах. Калі нядаўна пазнаць футры беларускага вытворцы можна было толькі па надпісе на бірцы "Віцебскі футравы камбінат", то зараз у прадпрыемства ёсць уласны брэнд. А вось "Марка" ў рэкламе не мае патрэбы. Гэты абутак выбірае і Прэзідэнт.
Усю лінейку тавараў абноўленага камбіната можна было ўбачыць на модным паказе - такі зладзілі тут жа, на прадпрыемстве. Гэта вопратка з норкі, лісы і каракулю, футры-трансформеры, двухбаковыя мадэлі, мужчынскія варыянты - на любы густ.
Адкрыццё новай вытворчасці ў Віцебску па добрай традыцыі дае старт цэлай чарадзе падарункаў да 7 Лістапада! Дзіцячыя сады, жылыя дамы, новыя аддзяленні ў бальніцах і, вядома, новыя прамысловыя аб'екты. Пра кожны з іх мы распавядзем у нашых выпусках на працягу святочнага тыдня.