Абноўлены дэкрэт № 3 пачне працаваць у поўным аб'ёме з 1 студзеня 2019 года

21 декабря 2017

Абноўлены Дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" пачне працаваць у поўным аб'ёме з 1 студзеня 2019 года. Гэты дакумент, у тым ліку, сёння стаў прадметам абмеркавання ў Палацы Незалежнасці. Аналіз сітуацыі на рынку працы, садзейнічанне ў працаўладкаванні і фарміраванне спісаў грамадзян, не занятых у эканоміцы, - задача мясцовых улад. Адно з асноўных патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы - максімальна індывідуальны падыход да кожнага чалавека і яго сітуацыі. Не павінна быць блытаніны і памылак.

Васіль Жарко, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "У дачыненні да тых, хто можа і павінен працаваць, але не хоча, будзе запушчаны такі механізм - гэта прадугледжвае пакрыццё 100 % выдаткаў па тых паслугах, якія вызначыць урад. Ураду адведзены першы квартал для распрацоўкі пераліку такіх паслуг, каб непрацуючыя грамадзяне разумелі, за што яны будуць плаціць".

Нагадаем, на вялікай нарадзе ў Прэзідэнта сёння разглядалі шэраг прававых актаў, накіраваных на развіццё прамысловых прадпрыемстваў, лічбавай эканомікі, навукі і занятасці насельніцтва.