Абноўлены аэрапорт Мінск рыхтуецца прыняць гасцей чэмпіянату свету па хакеі

15 апреля 2014

Прэзідэнт задаволены праведзенымі працамі па рэканструкцыі дзеючага аэравакзальнага комплексу Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Такую ацэнку Аляксандр Лукашэнка даў сёння, наведваючы аб'ект. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тым, як ідзе мадэрнізацыя, як арганізавана абслугоўванне пасажыраў, у тым ліку ў ВІП-зоне, агледзеў зону прылёту. Прэзідэнта запэўнілі, што ў аэрапорце не будзе ніякіх праблем з абслугоўваннем гасцей маючага адбыцца чэмпіянату свету па хакеі. Кіраўнік дзяржавы параўнаў, як працуюць прыватныя і дзяржаўныя магазіны бязмытнага гандлю, і гэтае параўнанне апынулася не на карысць дзяржкампаній. Затым у будынку аэрапорта адбылася нарада, дзе абмяркоўваліся перспектывы развіцця паветранага порта краіны і прылеглых тэрыторый.


Яшчэ адной тэмай гутаркі стала праца Мінскага авіярамонтнага завода. Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца года распрацаваць канцэпцыю яго развіцця.


Акрамя таго, абмеркавалі тэму будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы. Прэзідэнт прапаноўвае разгледзець магчымасць рэалізаваць гэты праект сваімі намаганнямі. Больш падрабязна аб гэтым - у праграме Панарама.