Абноўленую каманду ў канцы тыдня Прэзідэнт прадставіў парламенту

18 января 2015

Змяненні ў складзе ўрада з працэдурнага пункта погляду набылі закончаную форму. Абноўленую каманду ў канцы тыдня Прэзідэнт прадставіў парламенту. У чацвер у Палаце прадстаўнікоў на пазачарговай сесіі дэпутаты зацвердзілі на пасадзе прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. Як таго і патрабуе Канстытуцыя - таемным галасаваннем.

У пятніцу ўжо Савет Рэспублікі даў згоду на прызначэнне Паўла Калаўра старшынёй праўлення Нацбанка. З гэтага часу ўзначальваць верхнюю палату парламента будзе вопытны палітык Міхаіл Мясніковіч. Галоўнае пытанне парадку дня вырашылася аднагалосна. Ранейшы спікер Анатоль Рубінаў пакінуў сваю пасаду па стане здароўя.

Зрэшты, аб усім па парадку. Выканаўчая і заканадаўчая ўлада атрымалі новых кіраўнікоў. Прадстаўляючы іх, Прэзідэнт гаварыў, зразумела, зусім не толькі пра біяграфічныя звесткі. Выступленні Кіраўніка дзяржавы атрымаліся аб'ёмнымі і, па сутнасці, сталі пасланнем ураду і парламенту. Прэзідэнт расставіў прыярытэты дакладна і адкрыта. Мы прааналізавалі ключавыя задачы.

У Авальнай зале прагучалі чатыры найважнейшыя ініцыятывы. Першае, эканоміка для чалавека і самая зямная з праблем - цэны на прылаўках магазінаў. Дзяржава і надалей гарантуе іх стабільнасць, за спекуляцыі і правакаванне ажыятажу будуць караць.

Па-другое, экспарт павінен выходзіць на новыя і пашыраць прысутнасць на ўжо заваяваных рынках - ад Кітая і Аўстраліі да Лацінскай Амерыкі і ЗША. Пастаўкі ва Украіну і Расію аб'ектыўна праселі, іх трэба кампенсаваць.

Трэцяе, недапушчальнасць сацыяльнага ўтрыманства. Стабільнасць эканомікі залежыць, у тым ліку ад падаткаў.

Нарэшце, шматвектарнасць. Саюз з Расіяй нам не заменяць, але і адносіны з Еўрасаюзам і ЗША важныя і прыярытэтам стане іх нармалізацыя.

Вось што сказаў Кіраўнік дзяржавы па кожным з названых блокаў.

Пытанням эканомікі, але ўжо ў разрэзе "крывяноснай сістэмы" - банкаўскага і фінансавага сектараў - быў прысвечаны і зварот Прэзідэнта да сенатараў і новага кіраўніка Нацыянальнага банка.

Аналіз і даручэнні беларускага лідара тычыліся пяці прыярытэтных пазіцый.

Па-першае, стабільнасць нацыянальнай валюты і ўстойлівасць банкаў. Бо паўнаважкасць рубля вызначаецца, у тым ліку і даверам грамадзян.

Другое, развіццё фінансавага сектара. Грошы пад матрацам у сучасным свеце - гэта ўтопія. Зберажэнні можна інвеставаць у акцыі прадпрыемстваў і аблігацыі дзяржавы.

Трэцяе, адраснае крэдытаванне. Не раздаваць рэсурсы абы каму. Банкі павінны быць у вышэйшай ступені педантычныя.

Наступная пазіцыя тычыцца актыўнага ўкаранення безнаяўных разлікаў. Да інфакіёскаў мы з вамі прывыклі, але сёння ён змяшчаецца ў любым тэлефоне або планшэце. Персанальны банк можна заўсёды насіць з сабою і праз Інтэрнэт кіраваць усімі рахункамі, забыўшы пра чэргі ў аддзяленнях банкаў.

Пятае, золатавалютныя рэзервы краіны. Наша падушка бяспекі. Рэзервы трэба нарошчваць, і не за кошт крэдытаў, а за кошт валютных паступленняў ад экспарту і замежных інвестыцый.