Абнаўленне краіны - шлях да поспеху і росквіту

20 апреля 2013

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным рэалізаваць тры нацыянальныя праекты для абнаўлення беларускай дзяржавы. Гэта мадэрнізацыя эканомікі, інфарматызацыя грамадства і падтрымка моладзі і яе прыцягненне да дзяржаўнага будаўніцтва. Пра гэта  Кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: абнаўленне - гэта не адмова ад ранейшага шляху Беларусі, а толькі новы этап у развіцці. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: рост дабрабыту народа - адна з галоўных мэтаў палітыкі, што праводзіцца ў Беларусі. На гэты год у бюджэце закладзена неаднаразовае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду бюджэтнікаў, пенсій і дапамог. Але, як адзначыў Прэзідэнт, заработная плата павінна быць заробленая. Нарошчваць даходы за кошт грашовай эмісіі дзяржава  не стане. У Пасланні Прэзідэнт закрануў пытанні эканомікі, мадэрнізацыі вытворчасцяў, эканоміі, прыватызацыі, развіцця сельскай гаспадаркі, IT-сферы, жыллёвага будаўніцтва і многія іншыя. Асобна Кіраўнік дзяржавы спыніўся на прыярытэтах Беларусі ў знешнепалітычнай дзейнасці, удзеле ў розных інтэграцыйных  утварэннях.