Аб паглыбленні двухбаковага партнёрства афіцыйных Мінска і Рыгі гаварылі ў Палацы Незалежнасці

17 января 2020
Прамыя пастаўкі беларускай электраэнергіі ў Латвію і імпарт нафты праз прыбалтыйскі парты. Супрацоўніцтва ў сферы грузаперавозак і, вядома, чэмпіянат свету па хакеі - 2021. 


Беларуска-латвійскі дыялог

Аб паглыбленні двухбаковага партнёрства афіцыйных Мінска і Рыгі гаварылі напярэдадні ў Палацы Незалежнасці. Так, Латвія нядаўна змяніла рэгламенты кіравання партамі, і зараз яны цалкам падкантрольныя ўраду. Крыш’яніс Карыньш адзначыў, у бізнесе з беларусамі зацікаўленыя. З аднаго боку, можна прадаваць праз латвійскія парты нафтапрадукты. З другога - купляць чорнае золата з усяго свету і дастаўляць праз Латвію. Дыпламатычныя, палітычныя і эканамічныя адносіны паміж нашымі краінамі ў апошнія гады актыўна развіваюцца. Але патэнцыял для ўмацавання супрацоўніцтва ўсё яшчэ ёсць, перакананыя бакі. 


Прэзідэнта Беларусі чакаюць у Латвіі

Апроч перамоў на вышэйшым узроўні, парадак дня  двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі і ва ўрадзе. Цяперашні прыезд Карыньша - важны этап падрыхтоўкі будучых дамоўленасцяў. Працягнецца поўнафарматны дыялог ужо ў самой Рызе. Аляксандра Лукашэнку запрасілі наведаць з візітам Латвію.