Аб выніках працы мытнай службы Прэзідэнту далажыў кіраўнік ведамства

22 сентября 2017

Стварэнне камфортных умоў для бізнесу і павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі сёлета дазволілі павялічыць адлічэнні ў бюджэт. Аб выніках працы мытнай службы Прэзідэнту далажыў кіраўнік ведамства Юрый Сянько. Мытня робіць стаўку на электронныя тэхналогіі і аўтаматызацыю. Гэта дазволіла не дапусціць росту чэргаў і своечасова апрацоўваць таварныя патокіні, якія ідуць праз нашу краіну. Сёлета яны прыкметна павялічыліся. Прэзідэнт задаў кіраўніку ведамства шэраг пытанняў.

З новага года ў сілу павінен уступіць Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза. Дакумент гатовы для ратыфікацыі ў беларускім парламенце. Звыш ста прапаноў паступіла ад бізнесу – больш за палову ўлічаныя ў новым дакуменце. Экзэмпляр кодэкса кіраўнік Мытнага камітэта перадаў Аляксандру Лукашэнку.