Аб выніках працы Прэзідэнту далажыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта

24 января 2019

І яшчэ адна сустрэча ў Палацы Незалежнасці. Аб выніках працы ў 2018 годзе Прэзідэнту сёння далажыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько. Пачалі з фінансавага пытання. За мінулы год у рэспубліканскі бюджэт паступіла амаль 9 з паловай мільярдаў рублёў. Гэта плацяжы, што кантралююцца ДМК. Пералічаная сума на 33 % большая, чым за 2017 год. Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, за кошт чаго ўдалося дасягнуць такога росту. Асобная тэма - прывядзенне заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з Дамовай аб мытным кодэксе ЕАЭС. Гэтую працу ў краіне плануюць завяршыць да канца 2019 года.

 

Як вядома, беларуская мяжа - гэта знешні контур Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза. Яе абарона ва ўсіх сэнсах дарагога варта - і ў адносінах да тэхабсталявання, і ў плане працы, у тым ліку і мытных службаў, якія і з'яўляюцца адной з цаглін у падмурку трывалага заслона ад пранікнення ў краіну (значыць, і на тэрыторыю саюза) нелегалаў, зброі, наркотыкаў. Толькі за мінулы год узбуджана 130 крымінальных спраў па фактах незаконнага перамяшчэння праз мяжу і абароту наркотыкаў. Канфіскавана больш за 225 кілаграмаў забароненых рэчываў. 8 крымінальных спраў узбуджана па фактах незаконнай перавозкі праз мяжу зброі і боепрыпасаў.