Нарада ў Прэзідэнта: рашэнні на стыку IT і фінансаў

16 марта 2021

Пра лічбавае развіццё Беларусі, крыптавалюты і прыцягненне свабоднага капіталу ў беларускі сегмент сусветнай IT-сферы гаварылі сёння на нарадзе ў Прэзідэнта. Наспела неабходнасць выпрацаваць рашэнні, якія стаяць на стыку IT-галіны і фінансаў. На парадку дня былі прававыя акты, накіраваныя на спыненне незаконных фінансавых аперацый у сферы высокіх тэхналогій.

Зараз лічба пранікае ў кожную сферу і ў кожны дом. Дзеянні лічбавых гігантаў, а часам і проста іх публічныя заявы ўплываюць на традыцыйныя галіны - аўтамабілебудаванне, транспарт, лагістыку. У некаторых краінах інструменты высокатэхналагічных карпарацый непрыкрыта выкарыстоўваюцца і ў палітыцы. Глыбока лічбавая трансфармацыя закранула і фінансавыя адносіны. Выкарыстанне токенаў і крыптавалют - ужо звычайнасць. У 2017 спецыяльным дэкрэтам, які назвалі вельмі своечасовым і рэвалюцыйным, стварылі прававыя ўмовы для развіцця гэтых тэхналогій у нас.

Аб прыцягненні капіталу ў беларускі сегмент сусветнага IT-рынку

Прэзідэнт прапанаваў ураду выказацца, што і як палепшыць у прававым полі, каб незадзейнічаны сусветны капітал мог знайсці прымяненне ў беларускім сегменце IT-рынку.

Адміністрацыю ПВТ прапануюць надзяліць паўнамоцтвамі па кантролі за крыптабіржамі

Перад урадам стаіць задача па пошуку эфектыўных варыянтаў выкарыстання элементаў новага фінансавага рынку, якія размяшчаюцца ў лічбе, у так званым блакчэйне. Вызначыліся і з тым, хто будзе ажыццяўляць кантроль за сегментам крыптабірж, які развіваецца.

Пытанні лічбавага развіцця краіны

Таксама размова ішла пра лічбавае развіццё краіны. Саўмін рыхтуе комплексны ўказ. Ён дазволіць засяродзіць рэсурсы на некалькіх ключавых кірунках, стварыць адзіны орган дзяржрэгулявання, максімальна выкарыстаць вопыт Кітая ў пабудове лічбавага грамадства. На думку кіраўніка дзяржавы, пакуль рашэнне гэтых пытанняў неапраўдана зацягнута. Гэта не проста і не хутка, прызнаюць у Саўміне. Важна стварыць у кожным міністэрстве, у кожнай галіне вертыкаль кампетэнцый, г.з. людзей, якія б разумелі, што трэба рабіць у лічбавізацыі адпаведных галін, якім чынам выкарыстаць лічбавізацыю для павышэння прадукцыйнасці.