Паводле слоў Надзеі Ермаковай, падстаў для хвалявання няма: паслаблення беларускага рубля не прадбачыцца. Устойліва працуе ўся банкаўская сістэма, растуць дэпазіты насельніцтва, скарачаецца доля праблемных пазык. Гаворачы аб выдачы крэдытаў, Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на іх рацыянальнае выкарыстанне. Датычыцца гэта ў першую чаргу сельскай гаспадаркі - эканоміка не павінна стаць заложніцай будучай пасяўной кампаніі. Разам з тым, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на няпростую фінансава-эканамічную сітуацыю ў свеце, якая аказвае ўплыў на дынаміку знешняга гандлю і пахваліў Нацбанк за збалансаваную палітыку. Кіраўнік Нацбанка адзначыла паніжэнне попыту на валюту: прадпрыемствы і насельніцтва больш прадаюць, чым купляюць. Каб не было рэзкіх ваганняў курсаў, Нацыянальны банк з пачатку года набыў на біржы каля 400 мільёнаў долараў. Вяртаючыся да тэмы пазык, Надзея Ермакова рэкамендавала не звяртацца па крэдыты ў мікракампаніі, якія прапаноўваюць грошы пад вялізныя працэнты.














