Наконт кіраўнікоў новай фармацыі, моладзі і будучыні Беларусі - Прэзідэнт на сустрэчы ў Акадэміі кіравання

19 октября 2019

Роля Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце  ў фарміраванні дзяржапарату, павышэнне якасці падрыхтоўкі кадраў у супрацоўніцтве з ПВТ і новы закон аб дзяржслужбе - гэтыя тэмы абмеркавалі напярэдадні падчас вялікага дыялогу Кіраўніка дзяржавы  са слухачамі, студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Акадэміі кіравання. 

 Сярод яе арыенціраў суверэнітэт, дабрабыт беларусаў і справядлівае стаўленне да людзей. Таму гэтая сустрэча стала  нагодай не толькі падвесці вынікі, але і паставіць новыя задачы перад айчыннай сістэмай дзяржкіравання.

У розны час выпускнікамі акадэміі былі людзі, чые прозвішчы зараз ведае ўся краіна: урад, супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, людзі, якія працуюць у камандзе Кіраўніка дзяржавы,  парламентарыі, топ-менеджары буйных кампаній. Менавіта тут ствараецца нацыянальная школа дзяржкіравання. Але час не стаіць на месцы, патрабаванні да кампетэнцыі сучаснага кіраўніка ўсё вышэйшыя: веданне замежных моў, антыкрызіснае кіраванне і, зразумела, арыенцір на вельмі высокі вынік. 
Словам, краіне патрэбныя кіраўнікі новай фармацыі. Удзельнікамі дыялогу з Прэзідэнтам сталі больш за тысячу чалавек, у тым ліку дзякуючы трансляцыі дыскусію чулі ў будынку Акадэміі кіравання  на Маскоўскай. Абмяркоўваліся палярныя тэмы: тое, што адбываецца ў краіне,  эканоміка, ход парламенцкай кампаніі і знешні курс - будучыня еўразійскай інтэграцыі. Пыталіся і пра асабістае. Мяркуючы па водгуках, гэтая сустрэча прынесла не толькі ўражанні, але і натхненне. 

Сёння ў структуры Акадэміі кіравання 3 інстытуты  дзяржаўнай службы, кіраўніцкіх кадраў і тэорыі і практыкі дзяржкіравання. Літаральна месяц  таму ўказ Кіраўніка дзяржавы вызначыў прынцыпова новую сістэму навучання. Сярод выкладчыкаў лепшыя кадры-практыкі ў сферы дзяржкіравання. Акрамя таго, павялічаны стыпендыі студэнтаў.