Аб ролі парламентарыяў і беларуска-азербайджанскім супрацоўніцтве гаварылі ў Палацы Незалежнасці

14 октября 2017

Аб ролі парламентарыяў і беларуска-азербайджанскім супрацоўніцтве гаварылі ўчора ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са спікерам меджліса Азербайджана. Падчас гутаркі закранулі тэмы, якія гучалі на саміце лідараў СНД у Сочы. Прынцыповая пазіцыя беларускага боку заключаецца ва ўзмацненні парламенцкага вымярэння ў Садружнасці і іншых інтэграцыйных структурах. Гаворачы аб адносінах Беларусі і Азербайджана, Прэзідэнт падкрэсліў, што парламенты могуць зрабіць значны ўклад у двухбаковае ўзаемадзеянне.

Беларусь і Азербайджан - даўнія партнёры. Рэгулярныя сустрэчы лідараў спрыяюць прасоўванню эканамічнага супрацоўніцтва. Сёлета пераадоленая негатыўная тэндэнцыя паніжэння ўзаемнага тавараабароту. Па выніках васьмі месяцаў ён склаў амаль сто мільёнаў долараў.