Аб ролі інтэграцыйных аб'яднанняў у сусветным маштабе Аляксандр Лукашэнка гаварыў з Сяргеем Брылёвым

2 декабря 2018

Аб ролі інтэграцыйных аб'яднанняў у сусветным маштабе Прэзідэнт гаварыў з нашым калегам Сяргеем Брылёвым. У інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24" Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз пацвердзіў: мы за шматпалярны свет, у якім у кожнага цэнтра сілы свая важная роля.

Асабліва выразна гэта разумееш з улікам сітуацыі ў сусветнай эканоміцы. Прэзідэнт упэўнены: санкцыі і глабальныя гандлёвыя войны ўяўляюць сабой шанц для эканомік краін ЕАЭС. У той жа час важна ўлічваць і памылкі больш дарослых аб'яднанняў. Напрыклад, саюза Еўрапейскага.

Нацыяналістычныя тэндэнцыі і курсы некаторых краін на незалежнасць ужо зараз працуюць на разбурэнне ЕС. І гэта таксама негатыўна можа паўплываць на сусветны парадак. Вось чаму наша краіна працягвае прасоўваць і адстойваць ідэю шматпалярнага свету.

Адкрыта ад пытанняў лічбавізацыі да глабальнай палітыкі гаварылі каля паўгадзіны. Поўную версію інтэрв'ю тэлеканал "Расія 24" пакажа напярэдадні саміту ЕАЭС 5 снежня. У гэты ж дзень усю размову поўнасцю можна будзе ўбачыць і на "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы".