Аб расследаванні гучных крымінальных спраў і працы Следчага камітэта напярэдадні ішла размова ў Прэзідэнта.

14 августа 2019
Кіраўнік ведамства Іван Наскевіч далажыў аб выніках дзейнасці структуры. Сёлета ў следчых у вытворчасці стала больш крымінальных спраў. Гэта звязана з тым, што змяўніўся ўзровень злачыннасці ў краіне. Цяперашняя сустрэча папярэднічае сур'ёзнай размове аб функцыянаванні ўсёй праваахоўнай сістэмы - у аснове яе працы павінна быць адно нязменнае патрабаванне нашага Прэзідэнта - гэта справядлівае стаўленне да людзей. Нарада з праваахоўным блокам можа адбыцца ўжо на наступным тыдні. Усё гэта не дзеля справаздач, а дзеля разбору праблемных момантаў у працы сілавікоў. Падставу далі і вынікі расследавання шэрагу крымінальных спраў. Анансуючы размову, Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад сітуацыю з галоўным інжынерам Мінскага завода колавых цягачоў.