Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў зніжэнне экспартных паставак, а таксама адсутнасць выніку ў пашырэнні іх геаграфіі. Бо дагэтуль востра стаіць пытанне загружанасці складоў. У аснове гэтага ляжаць нежаданне і няўменне гандляваць, рэзюмаваў Прэзідэнт. Неабходна шукаць новыя нішы і прабівацца на новыя рынкі. Па выніках нарады Кіраўнік дзяржавы даў яшчэ адзін шанц ураду і, гледзячы на сённяшнюю сітуацыю, як бы ён не стаў апошнім. Такім чынам, першы квартал - пункт адліку па разгрузцы складоў.
На гутарку да Прэзідэнта паклікалі чатыры дзясяткі чалавек. Усіх, хто так або інакш адказны за прамысловасць, экспарт і разгрузку складоў.
Сітуацыя ў прамысловасці ў Прэзідэнта на асаблівым кантролі. Летась да яе звярталіся не раз. За праблемнымі заводамі Прэзідэнт замацаваў чыноўнікаў. Урад маляваў графікі і абяцаў, што да пачатку 2014 адчувальныя вынікі будуць.
Урад вялікім міністэрствам гандлю так і не стаў. Не стала і больш месца на заводскіх сладах. Як так, здзіўляецца Прэзідэнт, урад жа атрымаў ўсялякую падтрымку.
На пачатак года затаваранасць складоў у прамысловасці перавысіла больш за 70% у дачыненні да месячнага аб'ёму вытворчасці. Гэта на 10 пунктаў больш, чым абяцаў урад. Эксперты гавораць, уплыў аказалі знешнія фактары, у прыватнасці, слабая дынаміка традыцыйных экспартных рынкаў. З гэтым кіраўнік дзяржкантролю згодны часткова. Рынкі праселі, але дыверсіфікацыі збыту няма.
Апошнія абаротныя сродкі прадпрыемстваў вымываюць банкі. На думку кантралёраў, вялізныя працэнтныя стаўкі па крэдытах стрымліваюць развіццё гаспадарчых суб'ектаў.
Акрамя веры ў паляпшэнне рыначнай кан'юнктуры, патрэбны рэальныя дзеянні, лічыць Прэзідэнт. Праўда, замест рэальных продажаў некаторыя дырэктары і чыноўнікі імітуюць працэс разгрузкі складоў.
Як зрабіць жывыя грошы з неліквіду - вось галоўнае пытанне. Дырэктарскі корпус адзіны ў меркаванні, што нават пры прасяданні традыцыйных рынкаў сыходзіць нельга, працаваць трэба, выкарыстоўваючы любыя інструменты.
Праблему продажаў эксперты прапаноўваюць разглядаць з пункта погляду эканомікі і канкурэнцыі. Адзіны спосаб прывабіць пакупнікоў - не таблічка Купляйце беларускае, а прапанова якаснага канкурэнтаздольнага тавара.
Гутарку аб разгрузцы складоў Прэзідэнт тонка падвёў да праблемы галоўнай - недастатковай экспартнай канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі. Менавіта гэта прыводзіць да страты патэнцыялу эканамічнага росту Беларусі.
Сёння Кіраўнік дзяржавы даў ураду яшчэ адзін шанц. Мяркуючы па танальнасці гутаркі, як бы ён не стаў апошнім. 1 квартал - рэперны пункт для ўрада па разгрузцы складоў.














