Пра палітыку, эканоміку і крыху пра асабістае

11 октября 2013

Беларусі і Расіі як ніколі важна быць разам, каб больш паспяхова пераадольваць праблемы, якія ўзнікаюць. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы на прэс-канферэнцыі расійскім рэгіянальным СМІ. Сустрэча па традыцыі завяршае прэс-тур. На гэты раз у Беларусь прыбыло больш за 90 чалавек са сродкаў масавай інфармацыі Расіі, Саюзнай дзяржавы і міждзяржтэлерадыёкампаніі Мір.

Размова Прэзідэнта Беларусі з прэсай працягваецца ўжо больш за чатыры гадзіны. Кіраўнік дзяржавы адказаў на дзясяткі пытанняў рознага характару. Асноўны блок датычыўся Беларусі і Расіі: эканоміка, Саюзная дзяржава, адносіны прэзідэнтаў, дапамога пацярпелай ад паводак Амурскай вобласці, а таксама нядаўнія стратэгічныя вучэнні Захад-2013.

Узнімаліся праблемы моладзі і сям'і. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў краіне знойдуцца грошы на выплаты жанчынам за нараджэнне дзяцей. Адно з пытанняў журналістаў датычылася ценявога назапашвання капіталу ў Беларусі.


Тэлеверсію сустрэчы Прэзідэнта Беларусі і расійскіх СМІ Беларусь 1 і іншыя дзяржаўныя тэлеканалы пакажуць у 9 вечара, таму інфармацыйны канал Панарама выйдзе ў эфір у 20:30.