Наконт паводкавай сітуацыі сёння Прэзідэнту далажый губернатар Мінскай вобласці

8 апреля 2013

Па словах Барыса Батуры, у сталічным рэгіёне падтапленні чакаюцца ў чатырох раёнах. Аляксандр Лукашэнка даручыў прыняць меры, дзе гэта неабходна, для прадухілення падтапленняў жылых дамоў і прысядзібных участкаў  талымі водамі.


Таксама размова ішла наконт правядзення пасяўной кампаніі ў  сціснутыя  тэрміны. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанаваны варыянт па рэканструкцыі аўтадарогі Мінск - Слуцк - Мікашэвічы. Яе плануюць давесці да параметраў першай катэгорыі. Асобна Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на навядзенне парадку ва ўсіх населеных пунктах.