Аб новых метадах кіравання беларускімі прадпрыемствамі гаварылі сёння на нарадзе ў Прэзідэнта

9 февраля 2017

Прадметам вялікай дыскусіі ў Палацы Незалежнасці стала эфектыўнасць іх дзейнасці, а таксама гучныя абмеркаванні вакол праекта ўказа, які ініцыюе ўрад. Фактычна гаворка ідзе пра новы менеджмент, так званы інстытут давернага кіравання. Мэта новаўвядзення - вывесці на стабільную працу нерэнтабельныя стратныя прадпрыемствы. Згодна з конкурсам тэрмінам да 5 гадоў яны перадаюцца ў давернае кіраванне. Кантроль па-ранейшаму застаецца за дзяржавай. У выпадку належнага выканання ўмоў дагавора часовы кіраўнік мае права стаць уласнікам. Указ прадугледжвае вызваленне ад зямельнага падатку і арэнднай платы за ўчасткі, падатку на нерухомасць. Нязменнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы - дакладны разлік і мэтазгоднасць усіх прапануемых новаўвядзенняў. Адпаведны ўказ Прэзідэнт адправіў на дапрацоўку. У выпадку яго адабрэння прымаць новаўвядзенні трэба аператыўна, без лішняга бюракратызму.

Прапануемы праект указа можа закрануць больш за 2 тысячы дзяржарганізацый, сярод іх звыш 350 сельскагаспадарчых. Незалежна ад формы дакумента, ці перарасце ён у новы ўказ або гэта будуць змяненні ў грамадзянскім кодэксе, прыярытэты тыя ж: фінансавае аздараўленне прадпрыемстваў і прыцягненне добрасумленных інвестараў.

Андрэй Гаеў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі: "Грамадзянскае заканадаўства дзеючае ўстанаўлівае забарону на такую магчымасць перадачы маёмасці ў давернае кіраванне. І таму сёння Кіраўнік дзяржавы і гаварыў пра тое, што не трэба рабіць лішніх дакументаў. Калі існуюць бар'еры заканадаўчыя, трэба іх аператыўна зняць, а далей павінен кожны займацца сваёй справай, не плодзячы лішнія паперы".

Паводле слоў распрацоўшчыкаў, новаўвядзенні дазволяць дабіцца не толькі эканамічнага эфекту. Галоўнае тое, што дакумент захавае сацыяльныя гарантыі для працоўных калектываў.