Аб новай стратэгіі развіцця вёскі Прэзідэнт гаварыў падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць

15 апреля 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае ў дадатак да аграгарадкоў - у кожным раёне вызначыць па некалькі перспектыўных вёсак і забудоўваць іх даступным для вяскоўцаў жыллём. Аб новай стратэгіі развіцця вёскі Кіраўнік дзяржавы гаварыў падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць. Прэзідэнт наведаў сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра". Важным момантам гутаркі стала, вядома ж, пасяўная кампанія. У гэтым сезоне Беларусь разлічвае сабраць ураджай не меншы, чым летась.

Заехаў Аляксандр Лукашэнка і на малочна-таварную ферму "Задомля". Яе ўнікальнасць у даільным абсталяванні "Карусель". Асноўны спажывец беларускага малака, па-ранейшаму, Расія. Аднак праграма дыверсіфікавання разлічана на рынкі трэціх краін. Пробную партыю адправілі ў Кітай. Гаварылі ў Смалявіцкім раёне і аб развіцці агратурызму. Штогод гэтая сфера большае на 50 сядзібаў. Кіраўнік дзяржавы агледзеў інфраструктуру аздараўленчага цэнтра "Сасновая".