Аб каардынацыі дзеянняў у сферы бяспекі ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Георгіем Цэрэтэлі

29 апреля 2019

У Мінску  зноў гучаць словы аб міры. Аб важнасці працаваць разам над тым, каб умацаваць стабільнасць  у рэгіёне, на кантыненце і на планеце. Мінская пляцоўка, у сілу і геаграфіі  і найноўшай гісторыі  дае ўсе шанцы на тое, каб такія словы былі пачутыя і падтрыманыя сусветнай супольнасцю. Таму як тушыць даўно "замарожаныя" канфлікты ў Нагорным Карабаху і Прыднястроўі, і нядаўні, але такі хваравіты,   у нашых братоў-суседзяў - ва Украіне - трэба ўсім разам. Гэта прамая адказнасць Арганізацыі па бяспецы Савета Еўропы. І шмат у чым  з-за безыніціятыўнасці асобных дзяржаў  гэтыя кропкі на карце працягваюць цьмець, а часам - палаць. Аб каардынацыі дзеянняў у сферы бяспекі сёння ішла размова  на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Георгіем Цэрэтэлі.

Кіраўнік дзяржавы, як заўсёды,  адкрыты, не згладжвае вуглы, але падкрэслівае - Арганізацыя заўсёды можа абаперціся на сумленную пазіцыю Беларусі ў любым канфлікце і разлічваць на падтрымку ў яго пераадоленні. Мы даказалі, што можам і будзем - спакойным шчырым словам і справай - за мір і спакой. Ёсць час гаварыць, і час адкрыта  глядзець у вочы. І зараз,   як ніколі, гэты час надышоў. Датуль, пакуль чалавечае жыццё не стане важнейшае за  любыя палітычныя амбіцыі, мы будзем тушыць падпаленыя вуглі ў нашым агульным еўрапейскім доме толькі шклянкай вады, а пара б... уключаць брандспойты. Пакуль падключаць  цяжкавагавікоў сусветнай палітыкі, пара АБСЕ   сустракацца на вышэйшым узроўні. Гэта магло б стаць вялікім крокам на шляху ўсталявання міру  на кантыненце. Мы ведаем, і не раз гаварыў  наш Прэзідэнт, што Беларусь гатовая быць пляцоўкай, мостам... Ды мы каву і бутэрброды гатовыя падаваць,  абы бакі пачулі адзін аднаго. 

І вось пра хлеб надзённы гаварыць жадаецца спакойна, у бяспецы, ва ўпэўненасці, што за суседскім плотам - мірная праца, а не бойка.  Георгій Цэрэтэлі прыляцеў у Мінск на мерапрыемства аб'яднаўчае. На пляцоўцы міжнароднай парламенцкай канферэнцыі групы "Адзін пояс і адзін шлях" парламентарыі стан  АБСЕ абмяркоўваюць бар'еры ў гандлі з Усходу на Захад, эканамічную інтэграцыю, стварэнне новых і хуткіх транспартных калідораў, а таксама інвестыцыі ў лічбавыя вытворчасці. Па сутнасці,  прасоўванне тых самых ініцыятыў, якія літаральна на днях у Кітаі агучыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

Бяспека і эканоміка  цесна звязаныя. Бо без здабыцця міру  і спакою  вырашаць глабальныя задачы ў эканоміцы проста няма сэнсу. Усе дэталі гутаркі - у Ілоны Красуцкай

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Наша краіна з'яўляецца такім мостам паміж Усходам і Захадам, і дастаткова сказаць, што толькі за мінулы год 90% перавозак чыгуначным транспартам праходзіла па тэрыторыі Беларусі. У РБ створаны такі магутны праект, як індустрыяльны парк "Вялікі камень", гэта значыць мы валодаем ужо значным вопытам у рэалізацыі ініцыятывы Шаўковага шляху".

Новая платформа для супрацоўніцтва - Група падтрымкі Шаўковага шляху - узнікла ледзь больш за 2 гады таму. Калі Парламенцкая асамблея АБСЕ ў Мінску правяла сваю 26-ю сесію - самы аўтарытэтны парламенцкі форум у Еўраатлантыцы і Еўразіі. Глабальны праект стварае новую эканоміку, лагістыку і інфраструктуру на ўсёй прасторы ад Шанхая да Паўднёвай Еўропы. Сёння абмяркоўваюць ужо новыя інфраструктурныя ланцужкі і сеткі. Мы актыўна будуем дарогі, масты, праводзім рэканструкцыю ўчасткаў чыгункі. Прывабліваем да гэтай працы інвестараў. Але пры гэтым зразумела: да наземнага і марскога шляху патрэбныя лічбавыя каналы камунікацый. Бо Шаўковы шлях - гэта не проста гандлёвы маршрут, а магутны канал абмену новымі ідэямі, ведамі і тэхналогіямі. 

Баляслаў Пірштук, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Нам вельмі імпануе, што даволі моцныя ў эканамічным сэнсе краіны выяўляюць вялікую цікавасць да РБ. Умовы, пры якіх працуюць інвестары, у тым ліку індустрыяльнага парка. Вы ведаеце, што ён мае статус міжнароднага, мае льготы, 10 гадоў інвестар не плаціць ніякіх падаткаў. Мы прымем дэкларацыю сваю, тым самым прыцягнем увагу нашых партнёраў і пазначым умовы і тыя кірункі, у якіх мы зацікаўленыя".

Беларусь - адна з першых краін, якая не проста падтрымала канцэпцыю Шаўковага шляху, але і пачала яе практычную рэалізацыю на сваёй тэрыторыі. Прыклад таму - кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Пры гэтым парк - гэта не проста лагістычны хаб у цэнтры Еўропы. Ён паступова становіцца міжнародным высокатэхналагічным кластарам, адкрытым усяму свету,  і цэнтрам прыцягнення спецыялістаў самых прасунутых сфер эканомікі і пляцоўкай для актыўнага мультыкультурнага дыялогу. Удзельнікаў праекта аб'ядноўвае не столькі жаданне нарасціць аб'ёмы ўзаемнага гандлю, колькі імкненне выйсці на ўзровень вытворчай кааперацыі, які дазволіць сумесна ствараць інавацыйную прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю.

Паала Грымолдзі, кіраўнік дэлегацыі Італіі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ: "Мы як парламентарыі падтрымліваем нашы прадпрыемствы ў рашэнні далучыцца да індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Мы прымем усе палітычныя, тэхнічныя меры, акажам разнастайнае садзейнічанне".

Алаізія Вергетэр, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыі ў Беларусі: "Мы зацікаўленыя ў гэтым партнёрстве з Беларуссю ў рамках Шаўковага шляху. У вас выгаднае геаграфічнае становішча. Адна з аўстрыйскіх кампаній ужо сярод рэзідэнтаў "Вялікага каменя". І напэўна шмат і іншых кампаній заўважаць патэнцыял, прэферэнцыі і магчымасці вялікіх рынкаў для продажаў тавараў і прымуць удзел у праекце".

Група падтрымкі Шаўковага шляху нацэленая не толькі на вырашэнне эканамічных пытанняў. Ёсць і задачы куды больш глабальныя - пазбегнуць палітычнай і ваеннай канфрантацыі. Канферэнцыя пад эгідай АБСЕ ў Мінску адзін з пазлаў такой стратэгіі. Словам, не будзе бяспекі і спакою, каму патрэбныя будуць усе гэтыя інавацыі, і аб якой эканоміцы і прагрэсе ў гандлі можа ісці размова?

Палац Незалежнасці і Мінск часта згадваюць як перагаворную пляцоўку. Гэта ўжо нават як хадзячая назва. Тут сапраўды гучаць палярныя меркаванні. Зрэшты, афіцыйны Мінск пастаянна падае розныя лакацыі для абмеркавання ў прамым сэнсе жыццёва важных пытанняў, пытанняў бяспекі.

Якія меры распачаць, каб у рэгіёне АБСЕ стала больш спакойна, Кіраўнік беларускай дзяржавы сёння абмеркаваў на сустрэчы са Старшынёй Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Георгіем Цэрэтэлі. На гэтай пасадзе ён апошнія некалькі гадоў, на форум у 2017 прыязджаў у Мінск яшчэ ў якасці намесніка старшыні. Наша краіна не раз, у тым ліку і тады, выказвала сваю пазіцыю ў дачыненні  да наяўных болевых пытанняў і прапаноўвала шляхі іх рашэння. Але вышэйшы істэблішмент нібы не чуе або не хоча чуць. Але сёння Вялікай Еўропе сапраўды патрэбен поўнафарматны дыялог у імя міру. І шмат у чым менавіта ад безыніціятыўнасці шэрагу дзяржаў - членаў АБСЕ не толькі не вырашаюцца замарожаныя канфлікты, але і з'яўляюцца новыя.

Наогул Парламенцкая асамблея АБСЕ вядзе свой адлік з 1991 года. Сёння ў яе ўваходзяць народныя выбраннікі 57 дзяржаў планеты. Прычым не толькі Еўропы, але і Паўночнай Амерыкі:  ЗША і Канады. Наш парламент - яе актыўны ўдзельнік. Былі прынятыя важныя ініцыятывы ў пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, супраць барацьбы з гандлем людзьмі, для развіцця зялёнай эканомікі і прасоўвання лічбавай. Кіраўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ адзначае важны ўклад нашай краіны не толькі ў Арганізацыі, але і ў рашэнні ключавых праблем рэгіёна. Вельмі актуальнай у АБСЕ лічаць ініцыятыву Прэзідэнта Беларусі па перазагрузцы Хельсінскага працэсу. У канцы мінулага стагоддзя менавіта ён дапамог Еўропе выйсці з халоднай вайны з мінімальнымі стратамі. Гэта значыць, так званыя Хельсінкі-2. Хоць, як будзе звацца гэты стратэгічны дыялог, усё роўна, пра гэта шматкроць паўтарае беларускі лідар. Галоўнае - каб быў вынік.

Георгій Цэрэтэлі, Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ: "АБСЕ бачыць Беларусь як вельмі важнага партнёра ў тым, што датычыцца выканання мэт і асноўных прынцыпаў Хельсінкскага працэсу. Я рады бачыць, што Прэзідэнт падтрымлівае прынцыпы Хельсінкскага працэсу, якія зараз парушаюцца. Вітаю ідэю, якая была выказаная Кіраўніком дзяржавы, аб неабходнасці вярнуцца да выканання прынцыпаў Хельсінкскага працэсу. На мой погляд, іх не варта радыкальна змяняць, хутчэй, важней нагадаць пра неабходнасць выконваць гэтыя прынцыпы. Яны павінны быць узмоцненыя, магчыма, за кошт прэвентыўных механізмаў". 

У пытаннях бяспекі і ўстанаўлення міру і стабільнасці ў рэгіёне Беларусь не збіраецца ставіць кропку. Парламентарыі АБСЕ заўтра наведаюць "Вялікі камень", дзе ўбачаць офісы кампаній, якія ўжо сталі рэзідэнтамі парка. Іх ужо 45, апошнія дзве далучыліся да вялікага праекта на форуме ў Пекіне. На пляцоўцы індустрыяльнага парка працягнецца размова пра бяспеку. І хай спачатку гэта будуць не  вялікія камяні, а цаглінкі на шляху магчымасці дыялогу і здабыцця спакою ў рэгіёне АБСЕ. Галоўнае - ніхто не адважыцца кінуць камень у бок Беларусі, не папракне ў пасіўнасці. Калі канфлікты разгараюцца зусім побач, пры любой магчымасці з высокіх трыбун наша краіна будзе вяртацца да гэтых праблем.