Аб ключавых аспектах эканамічнай і сацыяльнай палітыкі Беларусі ішла сёння размова на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы

9 октября 2013
Ад урада Прэзідэнт чакае неардынарных рашэнняў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Акрамя таго, паводле слоў беларускага лідара, неабходна паглядзець, наколькі аптымізаваны бягучыя бюджэтныя выдаткі, у тым ліку, і дзяржпраграмы. Асобную ўвагу варта звярнуць на цэны і тарыфы, у прыватнасці, на жыллёва-камунальныя паслугі: ці дастаткова узважаныя рашэнні, што прымае ўрад. Прэзідэнт заявіў аб недапушчальнасці таго, каб чыноўнікі вырашалі праблемы шляхам празмернага павелічэння тарыфаў для насельніцтва.

Абмяркоўваліся на нарадзе таксама акцэнты ў грашова-крэдытнай палітыцы і бюджэт на будучы год. Кіраўніка дзяржавы цікавіць, як прагназуецца развіццё рэальнага і фінансавага сектараў эканомікі з улікам вынікаў бягучага года і планаў на 2014-ы.
Атрымала развіццё і актуальная зараз тэма рэалізацыі гатовай прадукцыі. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў аб адказнасці за недакладную інфармацыю ў пытанні разгрузкі складскіх запасаў.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад удзельнікаў нарады выказаць канкрэтныя прапановы па ўсім спектры пазначаных пытанняў. Прэзідэнт выслухаў даклады ўрада, а таксама Нацыянальнага банка.

Паводле слоў Андрэя Харковца, асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні бюджэту на наступны год з'яўляюцца паўсюдная эканомія, а таксама вялікая эфектыўнасць і аддача сродкаў, накіраваных у бюджэтны сектар. Праект найважнейшага дакумента будзе пададзены на разгляд Кіраўніка дзяржавы ў найбліжэйшы час.