Аб ходзе ўборачнай Прэзідэнту далажыў губернатар Мінскай вобласці

31 июля 2018

Цэнтральны рэгіён паказальны, бо раёны (а іх 22) размешчаныя ў розных кліматычных умовах, і вынікі адлюстроўваюць сітуацыю ў краіне ў цэлым. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, сёлета чакаюць добры ўраджай кукурузы, што дапаможа папоўніць недабор па збажыне.

Па выніках сустрэчы Анатоль Ісачэнка падзяліўся падрабязнасцямі з журналістамі. Асноўнымі тэмамі падчас даклада Прэзідэнту сталі і развіццё Барысаўскага і Маладзечанскага раёнаў, ім нададуць такую ж увагу, як і Аршанскаму. Абмяркоўвалася і праблематыка дарожнага будаўніцтва. Размова ішла таксама аб умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў.