Аб гатоўнасці да новага навучальнага года Прэзідэнту далажыў профільны міністр Ігар Карпенка

1 сентября 2019

Да званка на старт новага навучальнага сезона застаюцца лічаныя гадзіны. Апошні тыдзень лета - традыцыйна гарачая пара для сістэмы адукацыі. І хоць сёлета канікулы сталі даўжэй на цэлы дзень, можна ўсіх павіншаваць з 1 верасня! Калі яшчэ гэта дата будзе выхадным днём!

Так, першыя званкі прагучаць толькі заўтра. Але вось галоўная размова перад новым навучальным годам ужо адбылася. Прымаючы профільнага міністра Ігара Карпенку з дакладам аб гатоўнасці да сезона, Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё меркаванне аб уступных экзаменах у ВНУ, цэнтралізаваным тэсціраванні і падыходах да падліку балаў. 

Вучыцца сёлета школьнікам стане ледзь прасцей. Змяніліся праграмы, знізілася нагрузка. Стаўку ў новых падручніках зрабілі на даступнасць выкладання і практычную карысць матэрыялу. Напрыклад, некаторыя тэмы з падручнікаў 9 класа зусім зніклі, асобныя - перанеслі ў больш старэйшыя класы. 

Дарэчы, праграму складалі, зыходзячы з анлайн-анкетавання саміх педагогаў. Менавіта па іх рэкамендацыям скарачалі або дабаўлялі гадзіны па некаторых прадметах. 

Так, зроблена шмат, але па праблемных пунктах трэба прайсціся яшчэ раз. Прэзідэнт анансаваў грунтоўнае абмеркаванне беларускай сістэмы адукацыі. І яно адбудзецца ўжо да канца года - расказаў Ігар Карпенка ў праекце "Размова ў Прэзідэнта". 

Акрамя прадстаўнікоў Мінадукацыі, плануецца прыцягнуць да працы педагогаў і экспертаў. На думку міністра, удасканальваць неабходна таксама выніковую атэстацыю ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі.