Аб сумленнай канкурэнцыі і выкарыстанні ў вытворчасці айчыннай прадукцыі гаварылі на вышэйшым узроўні

21 марта 2020
Аб сумленнай канкурэнцыі і выкарыстанні ў вытворчасці айчыннай прадукцыі гаварылі напярэдадні на вышэйшым узроўні. Прэзідэнт наведаў беларускую прыватную кампанію ADANI, вядомую ва ўсім свеце сваім медыцынскім рэнтгенаўскім абсталяваннем і апаратурай для надгляду.

Вялікая частка прадукцыі ідзе на экспарт. Разам з тым, прыкладна напалову абсталяваныя тэхнікай ADANI і нашы рэспубліканскія клінікі. Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў камп'ютарныя тамографы і даручыў прадоўжыць абсталяванне медустаноў краіны. У цэлым, падагульніў Прэзідэнт ужо ў гутарцы з журналістамі, працай прадпрыемства ён застаўся задаволены. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву пашырыць гэтую інавацыйную вытворчасць і вылучыць пад гэтыя патрэбы  зямельны ўчастак.

Не засталася без увагі і сітуацыя з каранавірусам. Адказваючы на пытанні журналістаў, Аляксандр Лукашэнка заклікаў грамадзян не панікаваць, і ў першую чаргу трэба звярнуць увагу на самадысцыпліну. Прэзідэнт таксама падзяліўся сваім меркаваннем аб уплыве фінансавага крызісу на Беларусь і выказаўся на тэму аграрнага сезона.