Аляксандр Лукашэнка: Трэба замацоўваць кадры ў невялікіх гарадах Беларусі

24 ноября 2017

Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі па Гомельскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы знаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём і перспектывамі Буда-Кашалёўскага раёна, а таксама вобласці ў цэлым. Гутарка пра кадры, а таксама адраджэнне культурна-духоўнай спадчыны зайшла ў Доме культуры Буда-Кашалёва.

У гэтыя хвіліны Кіраўнік дзяржавы наведвае Буда-Кашалёўскую цэнтральную раённую бальніцу. На яе прыкладзе разглядаецца арганізацыя медабслугоўвання насельніцтва ў рэгіёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.