Новы медцэнтр у Ждановічах будзе адкрыты і для дзяржслужбоўцаў, і для звычайных грамадзян.

7 декабря 2017

Гэтага Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў сёння на нарадзе па пытаннях медабслугоўвання. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цэнтр стане своеасаблівым эталонам з пункта погляду тэхналогій. І падобныя ўстановы ў будучыні з'явяцца ў кожнай вобласці нашай краіны. У той жа час рэалізацыя першага праекта дазволіла сэканоміць каля чатырохсот мільёнаў еўра. Сутнасць у тым, што ў Мінску планавалася ўзвядзенне новай бальніцы. Кошт аб'екта ацэньвалі ў паўмільярда еўра. Тады Кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне перадаць ва ўласнасць сталіцы Рэспубліканскі клінічны медцэнтр на 17 000 чалавек і ўзвесці невялікі, але сучасны аналаг.

Новы медцэнтр у перспектыве зможа абслугоўваць 10 000 чалавек. Пакуль жа вядзецца будаўніцтва з разліку на восем з паловай тысяч. Паслугі будуць прапаноўваць і на бюджэтнай, і на платнай аснове.