Новыя кіраўнікі ў рэгіянальнай вертыкалі ўлады

23 января 2014

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка не супраць з'яўлення вядучай партыі. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прызначаючы кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў. Галоўнае, каб не было штучнасці, падабенства КПСС. Новаспечаных рэгіянальных кіраўнікоў Прэзідэнт арыентаваў на эканоміку. І навучаў працаваць рашуча, не баючыся рызыкаваць. Кадравы дзень у Кіраўніка дзяржавы прайшоў пад знакам умацавання рэгіянальнай вертыкалі ўлады.


Сёння ж Аляксандр Лукашэнка прызначыў беларускіх паслоў па сумяшчальніцтве ў Амане, Алжыры і Даніі. Імі сталі Сяргей Рачкоў і Аляксандр Астроўскі. Таксама Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Пятра Балтруковіча намеснікам старшыні Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Падрабязнасці кадравага дня - у рамках інфармацыйнага канала Панарама.