Новыя падрабязнасці інтэрв'ю Лукашэнкі МІА "Расія сёння", а таксама каментарыі экспертаў на ключавыя тэмы

1 декабря 2021

Цытаванне на найбуйнейшых медыйных пляцоўках свету і абмеркаванне ў краінах не толькі нашага кантынента. Інтэрв'ю беларускага лідара МІА "Расія сёння" выклікала шырокі грамадскі рэзананс.

На стужках з'яўляюцца новыя падрабязнасці размовы Аляксандра Лукашэнкі з вядомым расійскім журналістам і тэлевядучым, кіраўніком інфармагенцтва Дзмітрыем Кісялёвым. Ахоп тэм - самы шырокі. Гэта найважнейшыя, месцамі вострыя, пытанні не толькі беларуска-расійскага і ўнутры беларускакага парадку, але і гучныя міжнародныя. Да прыкладу, рэакцыя на манеўры НАТА, сітуацыя на мяжы з Польшчай, адказы Беларусі на пагрозы заходняй суседкі, энергетычнае пытанне і шматлікае іншае.

Заявы нашага Прэзідэнта каменціруюць палітолагі, эксперты і дыпламаты. Рэакцыя грамадскасці і новыя падрабязнасці рэзананснага інтэрв'ю - у сюжэце.

Рэзананснае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі МІА "Расія сёння"

Эмацыйнасць, адкрытасць, сумленнасць… Беларускія журналісты даўно прывыклі да менавіта такіх зносін з Аляксандрам Лукашэнкам. Медыягасцей з розных краін часта здзіўляе, калі кіраўнік дзяржавы настолькі адкрыты да дыялогу. Дзве з паловай гадзіны зносін.

Усе дэталі размовы інфармагенцтвам яшчэ не апублікаваныя, а медыяпрастора ўжо "наразрыў" ад цытат нават з апублікаваных фрагментаў. І вось новыя заявы.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу

Вострая праблема, якая ўзнікла на мяжы з Польшчай, - адна з ключавых тэм. Палякі не толькі нялюдска паступаюць людзьмі, але і адкрыта пагражаюць нашай краіне. Адказ Беларусі чакаць сябе не прымусіць. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць спыніць транзіт энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу.

У Крамлі з разуменнем паставіліся да такой прынцыповай пазіцыі Мінска, хоць і разлічваюць, што да прыпынення транзіту ўсё ж справа не дойдзе.

Пускавыя пляцоўкі для ядзерных МБР у Беларусі захаваныя

Што датычыцца тэмы мілітарызацыі рэгіёна і магчымасці размяшчэння ядзернай зброі на базах НАТА, іншых пагроз з боку Польшчы, Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю не выключыў, што расійская ядзерная зброя можа з'явіцца і на нашай тэрыторыі. Інфраструктура для гэтага захаваная.

Для эфектыўнай абароны ад ракетнага нападу Беларусі патрэбныя С-400 або С-500.

Сур'ёзная перасцярога Захаду

У загалоўках сусветных СМІ заява аб магчымым размяшчэнні ў Беларусі ядзернага ўзбраення, калі такія боегалоўкі НАТА з'явяцца ў Польшчы.

Гэта пракаменціраваў сёння і міністр замежных спраў Расіі.

Сяргей Лаўроў адзначыў, што генеральны сакратар Столтэнберг - яркі ўзор таго, як разумны палітык нацыянальнага ўзроўню раптам ператвараецца ў каршака, які фантануе самымі рызыкоўнымі ідэямі.

Ваенныя эксперты аб узбраенні, якое можа размясціцца на тэрыторыі Беларусі

Да абмеркавання гарачай навіны падключыліся палітычныя і ваенныя эксперты. Разважаюць, напрыклад, якое ў прынцыпе ўзбраенне можа размясціцца на тэрыторыі Беларусі. Вось якімі здагадкамі падзяліўся ваенны аглядальнік ТАСС, палкоўнік у адстаўцы Віктар Літоўкін у каментарыі парталу "Еўразія. Эксперт".

Згодна з ацэнкай эксперта, такі крок апраўданы ў адказ на размяшчэнне ядзернай зброі ў Польшчы. Бо гэта рэальная ваенная пагроза бяспецы ў мірнай і спакойнай Беларусі. Заява беларускага Прэзідэнта - сігнал у адказ НАТА і Еўропе.

Украінская тэма ў інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыю Кісялёву

Ваяўнічая рыторыка не блізкая Беларусі. Мы вымушаны рэагаваць. Прыбалтыка, Польшча і Украіна дзейнічаюць у адным ключы відавочна з нечай заакіянскай падачы. Немагчыма ж за мілітарызацыяй ля нашых меж назіраць спакойна.

У інтэрв'ю прагучала тэма Украіны, з якой мы заўсёды былі за дыялог, гандлёвае супрацоўніцтва. Услед за Крымам - магчымым візітам беларускага Прэзідэнта на паўвостраў (што таксама бурна абмяркоўваюць блогеры, палітолагі і эксперты) сёння з'явілася і новая цытата. Аляксандр Лукашэнка даў дакладна зразумець пазіцыю Беларусі па Украіне. У тым ліку і на чыім баку мы апынемся ў выпадку яе агрэсіўных выпадаў у адрас Расіі.

А. Лукашэнка: Я ніколі не буду на баку "Нацыяналістычнага ўгару" ва Украіне

Заявы Аляксандра Лукашэнкі сталі інфападставай для мноства каментарыяў і ва ўкраінскіх медыя. І журналісты, дэпутаты, палітолагі ўзгадалі палітыкам Украіны іх неабдуманыя крокі.

Новыя падрабязнасці інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі МІА "Расія сёння"

Пазіцыя Мінска па складаных адносінах Масквы і Кіева заўсёды была максімальна ўзважанай. Наш Прэзідэнт не раз паўтараў, што не прымае ніякага пасрэдніцтва.

Але калі два браты пасварацца, трэці не можа спакойна стаяць убаку. Усе намаганні Беларусі былі накіраваныя на тое, каб не дапусціць абвастрэння ў рэгіёне.

Аб палітыцы і палітыках таксама ёсць у інтэрв'ю. Напрыклад, вось такія трапныя характарыстыкі.

Прэзідэнт назваў мізэрным урон ад санкцый

Усё гэта вялікая палітыка. Беларусі раз-пораз пагражаюць санкцыямі. Але дзяржава выстаіць. Урон ад такога націску Захаду Прэзідэнт назваў мізэрным.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Расія сёння" - адзін з найбуйнейшых медыярэсурсаў. Лідар па цытаванасці сярод расійскіх СМІ. Холдынг аб'ядноўвае радыёвяшчанне, навінавыя стужкі, інфармацыйныя парталы. І гучныя загалоўкі па слядах інтэрв'ю - яшчэ відавочна не ўсё, калегі трымаюць інтрыгу да апошняга. Што ж, не церпіцца ўбачыць усё інтэрв'ю цалкам. Асобныя эксклюзіўныя фрагменты будуць паказаны ў нядзелю вечарам у праграме "Весткі тыдня", якую вядзе Дзмітрый Кісялёў. А тэлеверсія - на "Расіі-24". Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа інтэрв'ю 3 снежня ў 21:30.