Новыя прызначэнні ў дыпкорпусе, Кабміне, а таксама ў мясцовай вертыкалі ўлады. Кадравыя рашэнні Прэзідэнта

16 марта 2020
Новы міністр, памочнік Прэзідэнта, пасол і мясцовая вертыкаль. Важныя кадравыя рашэнні прыняў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі новы кіраўнік Мінсельгасхарча

За пытанні сельскай гаспадаркі і харчавання зараз адказвае Іван Крупко, ужо экс-старшыня Мінскага райвыканкама. Ранейшы кіраўнік ведамства Анатоль Хацько на пасадзе  быў менш  чым год і будзе пераведзены на іншую працу.

У Беларусі прызначаны новы памочнік Прэзідэнта

Закрыта вакансія Памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці. На гэтую пасаду прызначаны Аляксандр Субоцін - раней міністр у Еўразійскай эканамічнай камісіі, дзе ў яго кампетэнцыю ўваходзілі пытанні
аграпрамысловага комплексу.

Змяненні  закранулі і наш дыпкорпус

З гэтага часу прадстаўляць беларускія інтарэсы ў Малдове будзе Анатоль Калінін. З сённяшняга дня новы кіраўнік і ў Белмедтэхніцы.

У Беларусі памяняліся кіраўнікі 13 раёнаў

Абнавілася мясцовая вертыкаль улады. Новыя кіраўнікі з гэтага часу ў 13 рэгіёнах краіны. Адразу два новыя намеснікі  ў мінскага губернатара. Больш не будзе вакантным месца намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама, змяніўся намеснік у мэра сталіцы. Усяго на сустрэчу з Кіраўніком дзяржавы запрасілі каля 20 кіраўнікоў мясцовых органаў улады. Прэзідэнт адзначыў, што такой вялікай колькасці прызначэнняў не ўзгадае. Галоўнае, на чым акцэнтуе ўвагу Аляксандр Лукашэнка, - гэта эканоміка, прытрымліванне тэхналагічнай дысцыпліны і людзі. Новых кіраўнікоў Прэзідэнт заклікаў працаваць без панікі ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам і нагадваць беларусам аб мерах засцярогі.