Новыя людзі на гэтым тыдні прыйшлі на высокія пасады ў Нацыянальным банку

21 апреля 2013
За менеджмент галоўнай фінансавай структуры краіны зараз адказваюць людзі маладыя. Тут, дарэчы, як не ўзгадаць той самы трэці галоўны прынцып, названы ў пятніцу падчас Паслання, - пра далучэнне  моладзі. Так што працэс ідзе поўным ходам. Падчас гэтых прызначэнняў Аляксандр Лукашэнка пазначыў ключавыя задачы абноўленай камандзе: падтрымліваць стабільнасць банкаўскай сістэмы і курсу беларускага рубля.