Новыя крэдыты - толькі з улікам інтарэсаў беларускага народа

3 октября 2016

Абмеркаванне новай крэдытнай праграмы Беларусі з Міжнародным валютным фондам можа праходзіць толькі з улікам інтарэсаў беларускага народа. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях узаемадзеяння з МВФ.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што стандартная форма працы пры вядзенні перамоў аб выдзяленні крэдыту і патрабаванні ў фонду ў цэлым аднолькавыя для любой дзяржавы, і перад прыняццем узгадняюцца з асноўнымі акцыянерамі - ЗША і ЕС. Але ў гэтых перамовахі, беларускі бок павінен кіравацца выключна нацыянальнымі інтарэсамі.

У якасці аднаго з прыкладаў Аляксандр Лукашэнка прывёў патрабаванні МВФ у дачыненні да павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў ураду ацаніць гатоўнасць рэальнага і фінансавага сектараў беларускай эканомікі да магчымых будучых пераўтварэнняў. І вызначыць, як патэнцыяльныя рэформы паўплываюць на развіццё прадпрыемстваў і дабрабыт беларускіх грамадзян. Ужо заўтра дэлегацыя ўрада і Нацбанка вылеціць у Нью-Ёрк для правядзення перамоў з прадстаўнікамі МВФ. Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта - сёння ў "Панараме".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя