Навінкі ваеннай і спецыяльнай тэхнікі айчыннай вытворчасці сёння прадэманстравалі Прэзідэнту

5 октября 2018

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з узорамі, распрацаванымі беларускімі спецыялістамі, на палігоне ў Івацэвіцкім раёне. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: неабходнасць ствараць у краіне ўласныя новыя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама мадэрнізаваць наяўную дыктуе час. За апошнія гады ў Беларусі прыйшлося некалькі разоў мадэрнізаваць і прыстасоўваць Узброеныя сілы да сучасных умоў. У тым ліку быў улічаны вопыт войнаў і лакальных канфліктаў на планеце, развіццё тэхнічных сродкаў.

Адбыўся і практычны паказ баявых магчымасцяў узбраення. Ён уключаў чатыры эпізоды з баявым прымяненнем беспілотных лятальных апаратаў, авіяцыі, агнявых комплексаў, бранятэхнікі і супрацьтанкавых ракетных комплексаў. Падрабязнасці ў наступных выпусках.