Мікалай Лазавік вызвалены ад пасады сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

17 октября 2016

У сувязі з выхадам у адстаўку Мікалай Лазавік вызвалены ад пасады сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Указ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Нагадаем, Мікалай Лазавік займаў пасаду сакратара Цэнтрвыбаркама з 2000 года.