Неабходна зняць бар'еры, якія тармозяць развіццё бізнесу ў малых гарадах і на сяле

16 сентября 2017

Такое даручэнне даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы напярэдадні з дакладам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча. Кіраўніку дзяржавы быў прадстаўлены праект указа, які павінен спрасціць вядзенне бізнесу на сяле і ў малых гарадах. Размова ідзе пра гандаль, грамадскае харчаванне і бытавыя паслугі. Галоўная мэта - захаваць гарантаванае і годнае абслугоўванне людзей па якасці, цане і асартыменце.

Таксама Кіраўніку дзяржавы быў прадстаўлены праект яшчэ аднаго ўказа ў сферы эканомікі. Ён накіраваны на стварэнне прафесійнага інстытута пасрэднікаў паміж бізнесам і падатковымі органамі. Дакумент рыхтаваўся ў рамках развіцця прадпрымальніцтва і стымулявання дзелавой актыўнасці беларусаў. Па выніках абмеркавання праекта з міністрам па падатках і зборах Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэння інстытута падатковых кансультантаў.