Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада зрабіць усё магчымае, каб захаваць кваліфікаваныя кадры на рынку працы. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў учора на нарадзе па сітуацыі на рынку працы і сацабароне насельніцтва. Як адзначыў Прэзідэнт, яму дакладваюць аб трывожных тэндэнцыях у гэтай сферы: скарачэнні колькасці занятага насельніцтва і росце няпоўнай занятасці. Пры гэтым галоўная задача - не дапусціць сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і працоўных калектывах.
Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў паведаміў Прэзідэнту, што сітуацыя на рынку працы ў Беларусі кіраваная і стабільная. Прынятыя раней і зараз меры дазваляюць утрымліваць беспрацоўе ў сацыяльна прымальных межах, а таксама забяспечваць неабходныя гарантыі і кампенсацыі насельніцтву.













