Нефармальная Аляксандра Лукашэнкі з Жэрарам Дэпардзье

22 июля 2015
Самую дакладную інфармацыю аб Беларусі Жэрар Дэпардзье змог атрымаць, як гаворыцца, з першых вуснаў. Сёння легендарны акцёр пабываў на нефармальнай сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Размова адбылася не тое што без гальштукаў, а ў палях. Кіраўнік дзяржавы даў сапраўдны майстар-клас знакамітаму акцёру і навучыў яго касіць. 

Пазней Жэрар Дэпардзье прызнаўся, што адчуваў, быццам вярнуўся ў сваё дзяцінства, якое ён правёў у правінцыі. Акцёр таксама не чакаў, што ў свеце засталіся палітычныя лідары, настолькі блізкія да зямлі і сельскай гаспадаркі, як Аляксандр Лукашэнка. 

Жэрар Дэпардзье на сустрэчы з Прэзідэнтам не пераставаў захапляцца прыгажосцю беларускай прыроды, якасцю дарог і ветлівасцю беларусаў. Нашу краіну акцёр пастаянна параўноўваў са Швейцарыяй.