Не дзеля пакарання, а па справядлівасці. Заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях удасканаляць у Беларусі

16 декабря 2019
Тэма, якая сёння абмяркоўвалася на самым высокім узроўні ў Палацы Незалежнасці,   "вельмі важная і датычыцца кожнага грамадзяніна нашай краіны". Гэта словы самога Прэзідэнта. Размова аб прымяненні мер адміністрацыйнай адказнасці. Ініцыятарам нарады быў асабіста Кіраўнік дзяржавы. 

Апошнім часам у Прэзідэнта было шмат інсайдараў з розных крыніц і столькі ж  фактаў, якія адкрыта давалі зразумець, што ў правапрымяняльнай практыцы  хапае слабых звёнаў. Сапраўды,  там, дзе справа датычыцца чалавечага лёсу, рэпутацыі і здароўя,  няма права на памылку. Але пакуль  на справе бачым адваротную карціну. Часам усплываюць факты,  якія  не маюць нічога агульнага са справядлівасцю. У выніку пакутуюць людзі.

Перад нарадай прааналізавалі статыстыку. З выгляду яна, вядома, насцярожвае – больш за  80 % адміністрацыйных правапарушэнняў датычацца бяспекі дарожнага руху. Але і тут  не ўсё так адназначна. 

Накручваюць лічбы часам адыёзныя прыклады. Здавалася б,  можна знайсці кампраміс, абмежавацца толькі папярэджаннем,  але шматлікія ведамствы дзейнічаюць згодна з літарай закона, а часта  і дзеля паказчыкаў колькасці пратаколаў. Менавіта таму Прэзідэнт запрасіў усе зацікаўленыя бакі, каб вызначыцца, што варта канкрэтна распачаць, каб змяніць сітуацыю. У выніку вырашылі, што два профільныя кодэксы абновяць. 

Хто, як  і галоўнае калі будзе змяняць парадак і ўмовы прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, распавядзе Ілона Красуцкая. 

Адміністрацыйнае парушэнне і пакаранне. Навошта гэтаму прысвяцілі цэлую нараду? 

Ініцыятыва зыходзіла з самога верха. Наўмысна Прэзідэнт сабраў топаў урада, парламент, сілавыя структуры і Адміністрацыю Прэзідэнта, каб разабрацца ў сітуацыі. Крыніц, якія інфармуюць Аляксандра Лукашэнку аб перакосах у правапрымяняльнай практыцы, маса. Памочнікі, людзі, якія курыруюць профільныя сферы, а яшчэ больш самі беларусы, калі, гаворачы па-простаму, зліваюць інфармацыю ў Сетку. Яе штодня ў інтэрнэт-аглядах і атрымлівае Прэзідэнт, а больш дакладна, часта бачыць, што да людзей ставяцца несправядліва. У даважку перад вачамі лічбы. І гледзячы на іх,  ледзь ці  не кожны другі беларус - злосны парушальнік. 

А. Лукашэнка: Трэба разабрацца, што стаіць за статыстыкай 

Што  стаіць за лічбамі з выгляду вельмі страшнай статыстыкі?! Паглядзім на мінулы год.
Сярод адміністрацыйных правапарушэнняў у Беларусі больш за 80 % датычацца бяспекі дарожнага руху. Лічым далей,  практычна палову з іх зафіксавалі камеры фота- і відэафіксацыі. Параўнаем з астатнімі пунктамі: распіванне алкаголю  - 4 %, дробнае хуліганства -  крыху больш за 1, бытавое насілле - і таго менш, дробны крадзеж  - крыху больш за  0,5 %. 

Сярод адміністрацыйных правапарушэнняў у Беларусі больш за  80 % датычацца бяспекі дарожнага руху 

"Лісты шчасця" беларусы сталі атрымліваць у 2012 годзе,  тады на дарогах і з'явіліся камеры. З тых часоў колькасць загінуўшых у ДТЗ скарацілася больш як у 3 разы. Значыць, меры дзейнічаюць, сталі асцярожнічаць.  Але сітуацыі бываюць розныя, таму так важны індывідуальны падыход. Усё ў правапрымяняльнай практыцы не прапішаш. Хто з аўтаўладальнікаў не кідаў сваё аўто дзе прыйдзецца з-за таго, што проста не было парковачных месцаў?

Кіраўнік дзяржавы даручаў, каб дазволілі 120

Напрыклад, жыхары Малінаўкі ставяцца з разуменнем, калі эвакуіруюць іх транспарт з уласнага  двара. Тут галоўнае своечасова спыніць эвакуатар.
Прэзідэнт сам заядлы аўтааматар, ведаем, часта ў горадзе за рулём, ганяе па другой кальцавой, распавядаў. А вось на першай па-ранейшаму максімум 90/100. Не разгонішся! Таму ўсе таксама стаім раніцай і вечарам у заторах. А  Кіраўнік дзяржавы даручаў, каб дазволілі 120. Відавочцам гэтай  размовы была Наталля Качанава, зараз спікер верхняй палаты парламента, а ў той час узначальвала палітычны штаб. Значыць, ёй і разбірацца, хто вінаваты. 

У 90% выпадкаў адміністрацыйныя пратаколы састаўляе менавіта міліцыя 

Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях пісалі 12 гадоў таму, за гэтыя гады было шмат эфектыўных правак, але ў аснове ўсё роўна пераважае савецкая карная сістэма. Манапалісты ў гэтым плане МУС. Бо больш, як у 90% выпадкаў адміністрацыйныя пратаколы састаўляе менавіта міліцыя. Такія ж паўнамоцтвы яшчэ ў 70 ведамстваў, да іх усіх у Аляксандра Лукашэнкі нямала прэтэнзій: фармальнасць, нежаданне дэталёва разабрацца ў сітуацыі, а яшчэ так званая палачна-галачная сістэма. Калі галоўным крытэрыем працы з'яўляецца справаздачнасць. 
Як паказвае практыка, пакаранні за многія адміністрацыйныя парушэнні пратакалююцца, нібы пад капірку. Размова зараз не толькі пра сітуацыю на дарогах. Часта некаторыя факты псуюць не толькі настрой, але і рэпутацыю. На чалавеку нават за нязначную правіннасць ставіцца кляймо. Але вернемся зноў да дарог, паглядзім на еўрапейскі вопыт. Там парушэнні, фіксаваныя фота- і відэакамерамі, караюць штрафамі - пасля аплаты яны аўтаматычна гасяцца і не цягнуць ніякіх прававых наступстваў. А у нас чалавек, нават калі перайшоў адзіную дарогу ў сельскай мясцовасці не па пешаходным пераходзе, ці ледзь не ўсё жыццё лічыцца ў базе. 

Паламаць стыль працы складана, але працэс ужо пайшоў


Станіславаў Зась, Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі: "Чаму, напрыклад, нават МУС не ў поўнай меры карыстаецца магчымасцю замены штрафу папярэджаннем, а абавязкова састаўляе пратакол? Гэта суб'ектыўны фактар, залежыць ад людзей, якія займаюцца адміністрацыйнай практыкай. Тут угледжваецца ў тым ліку жаданне паказаць вынік, папрацаваць на статыстыку. У якасці прыкладу можна прывесці штрафы за пераход праезнай часткі ў неналежным месцы. Для рашэння праблемы прапанавана скараціць колькасць структур, упаўнаважаных на састаўленне адміністрацыйных пратаколаў і ў той жа час узмацніць юрыдычную падрыхтоўку тых, хто захавае гэта права".

Вось так і выходзіць на справе, што справядлівасць абыходзіцца даражэй

Нервы, намаганні, расходы на дасудовыя разгляды…. Відавочна, у краіне наспела неабходнасць перагледзець падыходы і меры да адміністрацыйных пакаранняў. Два профільныя кодэксы перапішуць. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы створана спецыяльная экспертная камісія. У яе склад увойдуць кіраўнікі дзяржорганаў, парламентарыі, навукоўцы і юрысты. 
Літаральна паўтара тыдня таму Кіраўнік дзяржавы сустракаўся з новым саставам парламента. Даручэнняў і задач было шмат. Вядома, у першую чаргу Прэзідэнт чакае ініцыятывы, якая прынясе адчувальную карысць грамадству. І тут  дэпутаты новага склікання ўжо сапраўды могуць сябе праявіць. Ім трэба вызначыць слабыя бакі адміністрацыйнай адказнасці. На чале - справядлівасць. А справядлівасць заўсёды сінанімічная даверу выбаршчыкаў.

Праўкі адміністрацыйнай адказнасці

Курыраваць працу камісіі будзе новы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс. Галоўны прынцып, па якім будуць ацэньвацца  змены, - справядлівасць і эфектыўнасць. Словам, усё павінна ісці ад жыцця. Там, дзе можна пайсці на кампраміс,  прапішуць пэўныя варыянты. Іншая справа, калі сеў п'яны за руль - вось тут ужо сапраўды спытаюць вельмі жорстка! 
Зацягваць з новаўвядзеннямі не стануць. У камісіі ёсць літаральна паўгода, і дакумент з прапановамі павінен апынуцца на стале ў Прэзідэнта. Калі Кіраўнік дзяржавы яго адобрыць, законапраект унясуць у парламент. Можна ўявіць, як на працягу ўсяго гэтага часу беларусы будуць чакаць справядлівых рашэнняў. Аляксандр Лукашэнка даручыў кантраляваць працэс не толькі адміністрацыі, дэпутатам, але СМІ. Так што аб гэтым яшчэ раскажам і не раз. Аб якіх ініцыятывах сёння чулі журналісты, дык гэта сістэму фотафіксацыі перагледзяць, а больш дакладна, вызначацца канкрэтна, дзе менавіта і колькі насамрэч павінна быць камер. Так што праблема ва ўсіх сэнсах у фокусе.