Не ламаць, але ўдасканальваць - такога падыходу прытрымліваецца Прэзідэнт у пытаннях развіцця сістэмы адукацыі

1 февраля 2019

Не ламаць, але ўдасканальваць - менавіта такога падыходу прытрымліваецца Прэзідэнт у пытаннях развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Будучыня гэтай сферы і ўсе праблемныя моманты абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Спектр тэм самы шырокі - гэта і абнаўленне навучальных праграм у школе і ВНУ, заработная плата і прэстыж прафесіі педработнікаў, новыя падручнікі і, вядома, лічбавая трансфармацыя адукацыйных працэсаў.

Яшчэ ў пачатку года Аляксандр Лукашэнка даў дакладна зразумець - за адукацыю возьмуцца сур'ёзна. Былі пастаўлены канкрэтныя задачы: якасная падрыхтоўка спецыялістаў, ніякіх выпадковых людзей у магістратуры, перагляд праграм школы і ВНУ. Адукацыя павінна быць практыка-арыентаванай і адпавядаць патрабаванням, якія дыктуе само жыццё. Г.з., трэба рыхтаваць кадры пад рэальныя патрэбнасці эканомікі.