У Беларусі змянілася кіраўніцтва ваенных ведамстваў

20 января 2020
Сёння Кіраўнік дзяржавы прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Так, міністр абароны Андрэй Раўкоў  мяняе пасаду на месца дзяржсакратара Савета бяспекі. Яно, нагадаем, было вакантным некалькі тыдняў. Папярэдні кіраўнік Станіслаў Зась са студзеня ўзначальвае АДКБ. Андрэй Раўкоў ля руля беларускай арміі быў больш за пяць гадоў. У новым статусе мае намер удасканальваць нацыянальную сістэму бяспекі. 

Прызначаныя новы міністр абароны і кіраўнік Генеральнага штаба

Міністэрства абароны з гэтага дня ўзначальвае былы камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Хрэнін. Кіраўніком Генеральнага штаба Узброеных Сіл прызначаны Аляксандр Вальфовіч - раней першы намеснік начальніка гэтага ўпраўлення. 

Задача новых кіраўнікоў сілавога блока - падняць значнасць войскаў

Прэзідэнт не ўтойвае, што кандыдатуры на гэтыя пасады разглядаліся некалькі месяцаў. Задача новых кіраўнікоў - падняць значнасць войскаў. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх структур сілавога блока.