Нацыянальныя дасягненні беларусаў трэба актыўней папулярызаваць

7 марта 2017

Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні, наведваючы Вялікі тэатр оперы і балета. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з выставай творчых прац намінантаў на Дзяржпрэмію ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Зносіны Кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі культуры прайшлі ў душэўнай атмасферы. Усяго на саісканне Дзяржпрэміі вылучана 8 работ.

Пасля зносін з намінантамі на сцэне Вялікага тэатра прайшоў канцэрт-прэзентацыя. Сярод гледачоў быў і Кіраўнік дзяржавы. Выступіць змаглі ўсе, хто прэтэндуе на высокае званне. Праграма ўключала музычныя нумары з твораў, аўтары і выканаўцы якіх вылучаныя на Дяржпрэмію. Паводле слоў беларускага лідара, знойдзецца магчымасць заахвоціць кожнага намінанта.