Наталля Качанава - Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта

21 декабря 2016

Прэзідэнт Беларусі сёння правёў кадравы дзень. Аляксандр Лукашэнка   прызначыў Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлю Качанаву.  Першым намеснікам стаў Максім Рыжанкоў. Беларускі лідар перад ізноў прызначанымі паставіў дакладныя задачы па рэфармаванні, дэбюракратызацыі і аптымізацыі працы ўсяго дзяржапарату. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў асноўную ўвагу надаць узаемадзеянню Адміністрацыі Прэзідэнта з галінамі ўлады, у тым ліку на мясцовым узроўні праз памочнікаў Прэзідэнта. Ідэалагічная праца і кадравая палітыка павінны стаць краевугольным каменем у дзейнасці новых кіраўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта.