Падатковы манеўр Прэзідэнт назваў галоўным пытаннем маючай адбыцца сустрэчы з Уладзімірам Пуціным

14 декабря 2018

Выкананне дамоўленасцяў у рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і АДКБ і імкненне беларускага боку максімальна спрыяць мірным працэсам у рэгіёне. Прэзідэнт сёння сустрэўся з прадстаўнікамі расійскай медыясупольнасці ў рамках прэс-тура журналістаў па Беларусі.

Чакана большасць пытанняў датычылася беларуска-расійскіх адносін. Прэзідэнт падкрэсліў, што Расійская Федэрацыя - стратэгічны партнёр для Беларусі. Аднак нявырашаныя пытанні застаюцца. Яны яшчэ будуць разглядацца на вышэйшым узроўні. І раздзімаць полымя з спрэчак паміж краінамі не варта.

Падатковы манеўр Прэзідэнт назваў галоўным пытаннем маючай адбыцца сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Яна можа прайсці яшчэ да новага года.

Пытанні, зададзеныя беларускаму лідару, датычыліся не толькі палітыкі, але і рэальнай эканомікі. Журналісты цікавіліся, як Беларусі ўдалося здзейсніць такі прарыў у IT-галіне: шматлікія былі здзіўленыя ўбачаным у Парку высокіх тэхналогій. Спыталі і аб тым, якой у ідэале нашаму лідару бачыцца Беларусь. Дэталі - у выніковых выпусках. 

Тэлеверсію сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі расійскіх мас-медыя глядзіце сёння ўвечары на "Беларусь1" і "Беларусь 24" у 21 гадзіну, у сувязі з чым "Панарама" выйдзе ў эфір у 20:30.