Напярэдадні Прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні

16 октября 2013

Новыя прызначэнні закранулі навуковую і будаўнічую галіны. Так, Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзначаліў Уладзімір Гусакоў. Новая пасада ў падобнай сферы і ў Аляксандра Шуміліна. Ён прызначаны старшынёй дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Асаблівую ўвагу Кіраўнік дзяржавы надаў развіццю навуковай сферы. Ставячы задачы перад Уладзімірам Гусаковым, Прэзідэнт выказаў надзею, што з прыходам новага кіраўніка Акадэмія навук стане другім урадам - навуковым.


Да сваіх прамых абавязкаў на пасадзе Міністра архітэктуры і будаўніцтва прыступіць і Анатоль Чорны. Галіна найважнейшая для краіны, і Аляксандр Лукашэнка патрэбаваў ад яе новага кіраўніцтва выкарыстання еўрапейскіх падыходаў у арганізацыі працы. Стан спраў у будаўнічай сферы Прэзідэнт трымае на асабістым кантролі. Па яго даручэнні ў краіне створана рабочая група, якая курыруе пытанні доўгабудаў.