Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта

23 сентября 2017

Абмяркоўвалася праца мытных органаў Беларусі сёлета і перспектывы іх развіцця. Паводле слоў Юрыя Сянько, ведамства робіць стаўку на электронныя тэхналогіі і аўтаматызацыю, І гэта ўжо дазволіла не дапусціць росту чэрг і своечасова апрацоўваць таварныя патокі, якія ідуць праз нашу краіну. Сёлета яны прыкметна павялічыліся. Кіраўнік мытнага камітэта таксама далажыў пра аптымізацыю ў ведамстве. З новага года ў сілу павінен уступіць Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза. Дакумент гатовы для ратыфікацыі ў беларускім парламенце. Экзэмпляр кодэкса перадалі Аляксандру Лукашэнку.